top of page

Збор намінацый на Прэмію за найлепшы англамоўны навуковы артыкул (да 25 красавіка)

  • Writer: ldkinstitutas
    ldkinstitutas
  • Feb 23, 2022
  • 1 min read

Updated: Apr 4, 2022


ree

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшы англамоўны навуковы артыкул на беларускую праблематыку (сацыяльныя і палітычныя навукі) за 2019-2021 гады.


Гэта прэмія разлічана на замежных аўтараў, якія не маюць беларускага паходжання, для аўтараў-беларусаў ёсць асобны штогадовы конкурс.


Прапановы ў вольным фармаце можна падаваць на адрас premija@palityka.org да 25 красавіка 2022 года.


Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 1 кастрычніка 2022 года падчас X Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва).

 
 
ІВКЛ
bottom of page