Збор заявак на правядзенне круглых сталоў і публічных прэзентацый
- ldkinstitutas
- Aug 1
- 1 min read

Шаноўныя калегі,
Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на правядзенне круглых сталоў і публічных прэзентацый у межах XIІ Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца 25-27 верасня 2025 года ў Берліне (Нямеччына) у партнёрстве з Humboldt-Universität zu Berlin.
Сёлета, акрамя дысцыплінарных панэляў і секцый, мы таксама рады запрасіць да правядзення: круглых сталоў, публічных прэзентацый (напрыклад, навуковых праектаў, кніг, культурных ініцыятыў) ці іншых публічных імпрэз.
Удзельнікі могуць прадстаўляць новыя ідэі, даследаванні або садзейнічаць адкрытаму дыялогу ў міждысцыплінарнай супольнасці. Аргкамітэт не ўводзіць строгіх тэматычных абмежаванняў - прапануйце тое, што мае актуальнае значэнне для беларускай тэматыкі ў шырокім кантэксце. Круглыя сталы, публічныя дыскусіі і прэзентацыі дапамагаюць аб’ядноўваць акадэмічную супольнасць, запуск новых праектаў і адкрытым навуковым абменам.
Для падачы заяўкі неабходна да 20 жніўны 2025 года запоўніць наступную анлайн-форму.
Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на пошту icbs@palityka.org
З павагай,
Арганізацыйны камітэт