top of page

Завершаны збор заявак на панэлі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Берліне (25-27 верасня 2025)

  • Writer: ldkinstitutas
    ldkinstitutas
  • May 3
  • 1 min read

ree

Арганізацыйны камітэт атрымаў рэкордныя 60 заявак на арганізацыю панэлей ад інстытуцый і даследчых груп. Гэта на некалькі дзясяткаў больш, чым мінулыя гады, што паказвае важнасці Кангрэса як галоўнай беларускай акадэмічнай падзеі года.   


Найбольш заявак атрымана на гісторыі і філалогіі: па 10 адпаведна.


Грамадства, палітыка, міжнародныя стасункі і эканоміка: заяўлена 12 панэлей.


Культурныя даследаванні: заяўлена 7 панэлей.


Адукацыя: 5 панэлей.


У дадзены момант Арганізацыйны камітэт апрацоўвае і ўдакладняе звароты. Збор індывідуальных заявак будзе абвешчаны пасля 8 мая і працягнецца да 16 чэрвеня 2025 года.


Сачыце за навінамі.

 
 
ІВКЛ
bottom of page